Героі году 2016 па версіі парталу Тузін, гурт Vuraj выпусціў жывое студыйнае відэа да кампазыцыі "Ой, ляціце гусі".
Асновай для відэа паслужыла палеская абрадавая песня, запісаная ў вёскі Соміна пад час этна-экспедыцыі Сяргея Доўгушава летам 2014 г.
Гурт прадстаўляе сваю новую палескую праграму і рыхтуе да запісу свой новы альбом.
Vuraj выконвае беларускія народныя песні ў аўтарскай апрацоўке з элементамі розных музычных стыляў ад фолк-року да псіхадэлікі.