МІНСК, 29 сак — Sputnik. Расія мае намер забяспечыць лідэрства ў Арктыцы, рэалізаваўшы праект 22220. На пасяджэнні дзяржкамісіі па пытаннях развіцця Арктыкі ў рамках форуму "Арктыка — тэрыторыя дыялогу" ў сераду былі агучаны падрабязнасці рэалізацыі праекта.
Тэрміны
Расійскі галаўны ўніверсальны атамны ледакол "Арктыка" праекта 22220 будзе перададзены заказчыку — дзяржкарпарацыі "Расатам" — у траўні 2019 года, заявіў намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Васіль Асьмакоў.
#Arctic — Territory of dialogue started today in #Arkhangelsk:https://t.co/BnEjlFAp1x pic.twitter.com/PgdaApim8h
— RusEmbassy Iceland (@RusEmb_Iceland) 29 марта 2017 г.
Атамны ледакол праекта 22220 "Сібір" намечана здаць у лістападзе 2020 года, а атамны ледакол гэтага ж праекта "Урал" — годам пазней, паведамляе Sputnik.
Асьмакоў асабліва падкрэсліў, што праблему ўплыву заходніх санкцый на будаўніцтва новых расійскіх атамных ледаколаў удалося цалкам вырашыць. Гэтая праблема хоць і паўплывала на тэрміны, але нязначна. Хутчэй за зрушэнне тэрмінаў здачы, паводле яго слоў, звязана з выкарыстаннем на ледаколе інавацыйнага абсталявання, створанага ўпершыню.
У сваю чаргу віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін заявіў аб неабходнасці будаўніцтва атамнага ледакола новага пакалення "Лідэр".
Задачы
Атамныя ледаколы праекта 22220 змогуць праводзіць караваны судоў у арктычных умовах, прабіваючы па ходзе руху лёд таўшчынёй да трох метраў. Новыя караблі будуць забяспечваць праводку судоў, якія перавозяць вуглевадародную сыравіну з радовішчаў Ямальскага і Гыданскага паўвостраваў, шэльфа Карскага мора на рынкі краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.
.@RusHeliCo to showcase #Arctic version of #Mi8AMT at international forum in Arkhangelsk https://t.co/atUOztlT3b pic.twitter.com/RWlDvGAOUW
— Sputnik (@SputnikInt) 29 марта 2017 г.
Дзвюхасадачная канструкцыя судна дазваляе выкарыстоўваць яго як у арктычных водах, так і ў вусцях палярных рэк.
Тэхнічны праект атамахода распрацаваны ЦКБ "Айсберг" у 2009 годзе.
Галаўны ледакол
Спуск на ваду самага магутнага ў свеце атамнага ледакола "Арктыка" адбыўся 16 чэрвеня 2016 года. Ледакол быў закладзены ў лістападзе 2013 года. Даўжыня універсальнага атамнага ледакола праекта 22220 складзе 173,3 метра, шырыня — 34 метры, водазмяшчэнне — 33,5 тысячы тон, экіпаж — 75 чалавек.
Атамаход будзе абсталяваны двухрэактарнай энергетычнай устаноўкай з асноўнай крыніцай пара ад рэактарнай устаноўкі РЫТМ-200 магутнасцю 175 МВт. Раней паведамлялася, што тэрмін здачы галаўнога ледакола — снежань 2017 года.