Першы канал Беларускага радыё праводзіць конкурс "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!", у рамках якога ўдзельнікі павінны арыгінальным спосабам выканаць гімн Беларусі. З усёй краіны ў праект даслалі 53 заяўкі агульнай колькасцю амаль 1700 чалавек — гэта людзі рознага ўзросту і розных прафесій.
У аўторак адбылося першае жывое праслухоўванне ўдзельнікаў: журы ацаніла выканаўцаў харавога спеву. Беларускі гімн выканалі школьнікі з рэгіёнаў, студэнты лінгвістычнага і эканамічнага ўніверсітэтаў Мінска.
Старшынёй журы з'яўляецца Уладзімір Карызна, аўтар сучаснага тэксту нацыянальнага гімна. Фінал конкурсу адбудзецца ў траўні.