Фота

Елізар'еў у эмоцыях і жэстах: у Мінску адкрылася незвычайная фотавыстава

Падпісацца
Малады фатограф Мікіта Фядосік здымаў вядомага харэографа Валянціна Елізар'ева ў рэпетыцыйных залах - як аказалася, у працы маэстра з вучнямі паэзіі было не менш, чым у класічным балеце.

На фотавыставе, якая адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры", Елізар'еў прадстаўлены "ўжывую" — малады фатограф падглядваў фрагменты рэпетыцый прафесара акадэміі музыкі з яго вучнямі.

Рэпетыцыя балета — гэта далёка не тое, што мы бачым на сцэне. Танцоўшчыкі ў камбінезонах і спартовых трыко мала падобныя на тых бязважных істот у газавых пачках, пырхаючых па сцэне. Гэта тупат, крыкі, пот — адкрытыя і шчырыя эмоцыі. 17-гадовы дэбютант — студэнт мінскай ВНУ Мікіта Фядосік здолеў убачыць у гэтым сапраўдную музыку.

Беларускі харэограф, народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў - Sputnik Беларусь
Радыё
Елізар'еў: акрамя "Спартака", прапаноў ад нашага тэатра ў мяне няма

Менавіта гэтым і прыгожая фотавыстава. Тут усё не пастановачнае — тут неба адлюстроўваецца ў люстэрках рэпетыцыйнай залы, а ўскрыкі балерын і ўдары пуантаў аб падлогу, здаецца, чутны па-сапраўднаму.

У фае перад выставачнымі заламі развешаныя афішы елізар'еўскіх спектакляў — на нямецкай, кітайскай, японскай, англійскай, французскай мовах, калі імя аўтара балетаў і Theatre Bolshoi de Minsk гучала ў многіх краінах без дадатковых тлумачэнняў.

На адкрыцці выставы было вельмі шматлюдна. Павіншаваць народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева прыйшлі многія вядомыя людзі Мінска. Тут і юныя выхаванцы балетнай студыі, якія ўжо ўмеюць перадужаць дзіцячую сарамлівасць і пазіраваць перад шматлікімі камерамі, і прыхільнікі таленту майстра, і артысты балета.

© Sputnik / Александр ШурмелёвУ мастацкай галерэі Палаца Рэспублікі "Універсітэт культуры" адкрылася фотавыстава "Валянцін Елізар'еў: рэпартаж з цяперашняга часу".
У мастацкай галерэі Палаца Рэспублікі Універсітэт культуры адкрылася фотавыстава Валянцін Елізар'еў: рэпартаж з цяперашняга часу. - Sputnik Беларусь
1/12
У мастацкай галерэі Палаца Рэспублікі "Універсітэт культуры" адкрылася фотавыстава "Валянцін Елізар'еў: рэпартаж з цяперашняга часу".
© Photo : Никита ФедосикМаладому фатографу ўдалося ўбачыць не проста рэпетыцыю, яму ўдалося ўбачыць нараджэнне танца.
Маладому фатографу ўдалося ўбачыць не проста рэпетыцыю, яму ўдалося ўбачыць нараджэнне танца. - Sputnik Беларусь
2/12
Маладому фатографу ўдалося ўбачыць не проста рэпетыцыю, яму ўдалося ўбачыць нараджэнне танца.
© Photo : Никита ФедосикУсе фотаздымкі праекта зроблены "ўжывую" і без прыкрас, тут няма пастановачных здымкаў.
Усе фотаздымкі праекта зроблены ўжывую і без прыкрас, тут няма пастановачных здымкаў. - Sputnik Беларусь
3/12
Усе фотаздымкі праекта зроблены "ўжывую" і без прыкрас, тут няма пастановачных здымкаў.
© Sputnik / Александр ШурмелёвВалянцін Елізар'еў і Мікіта Фядосік на адкрыцці першай у жыцці кожнага з іх фотавыставы.
Валянцін Елізар'еў і Мікіта Фядосік на адкрыцці першай у жыцці кожнага з іх фотавыставы. - Sputnik Беларусь
4/12
Валянцін Елізар'еў і Мікіта Фядосік на адкрыцці першай у жыцці кожнага з іх фотавыставы.
© Photo : Никита ФедосикЕлізар'еў сам у мінулым артыст балета, таму шмат што можа растлумачыць без лішніх слоў.
Елізар'еў сам у мінулым артыст балета, таму шмат што можа растлумачыць без лішніх слоў. - Sputnik Беларусь
5/12
Елізар'еў сам у мінулым артыст балета, таму шмат што можа растлумачыць без лішніх слоў.
© Sputnik / Александр ШурмелёвНародны артыст СССР Ігар Лучанок прыйшоў павіншаваць Валянціна Елізар'ева з фотапрэм'ерай.
Народны артыст СССР Ігар Лучанок прыйшоў павіншаваць Валянціна Елізар'ева з фотапрэм'ерай. - Sputnik Беларусь
6/12
Народны артыст СССР Ігар Лучанок прыйшоў павіншаваць Валянціна Елізар'ева з фотапрэм'ерай.
© Sputnik / Александр ШурмелёвЮныя артысты балета ўжо навучыліся пераадольваць збянтэжанасць перад камерамі.
Юныя артысты балета ўжо навучыліся пераадольваць збянтэжанасць перад камерамі. - Sputnik Беларусь
7/12
Юныя артысты балета ўжо навучыліся пераадольваць збянтэжанасць перад камерамі.
© Sputnik / Александр ШурмелёвМногія прыхільнікі таленту харэографа прыносілі яго кнігі на выставу, каб атрымаць аўтограф.
Многія прыхільнікі таленту харэографа прыносілі яго кнігі на выставу, каб атрымаць аўтограф. - Sputnik Беларусь
8/12
Многія прыхільнікі таленту харэографа прыносілі яго кнігі на выставу, каб атрымаць аўтограф.
© Sputnik / Александр ШурмелёвСцены галерэі з цяжкасцю змясцілі ўсіх, хто прыйшоў на адкрыццё выставы.
Сцены галерэі з цяжкасцю змясцілі ўсіх, хто прыйшоў на адкрыццё выставы. - Sputnik Беларусь
9/12
Сцены галерэі з цяжкасцю змясцілі ўсіх, хто прыйшоў на адкрыццё выставы.
© Sputnik / Александр ШурмелёвЮны 17-гадовы фатограф быў трохі разгублены ад такой увагі і даваў свае першыя ў жыцці аўтографы.
Юны 17-гадовы фатограф быў трохі разгублены ад такой увагі і даваў свае першыя ў жыцці аўтографы. - Sputnik Беларусь
10/12
Юны 17-гадовы фатограф быў трохі разгублены ад такой увагі і даваў свае першыя ў жыцці аўтографы.
© Photo : Никита ФедосикКожная эмоцыя, захаваная на фатаграфіі, быццам бы жывая.
Кожная эмоцыя, захаваная на фатаграфіі, быццам бы жывая. - Sputnik Беларусь
11/12
Кожная эмоцыя, захаваная на фатаграфіі, быццам бы жывая.
© Photo : Никита Федосик...і небачныя свету слёзы.
...і небачныя свету слёзы. - Sputnik Беларусь
12/12
...і небачныя свету слёзы.
Стужка навiн
0