Аўтары незвычайнага фотапраекта — журналіст Ірына Дзергач, мама асаблівага дзіцяці, і дзіцячы і сямейны фатограф Марыя Шаўчэнка паставілі перад сабой задачу: распавесці пра асаблівасці ўспрымання свету дзецьмі з аўтызмам на прыкладзе казачных герояў.
Для таго каб зразумець, які чуйны сон асаблівага дзіцяці, Прынцэса на гарошыне скардзіцца, што чуе ціканне ходзікаў праз некалькі пакояў, а Бураціна ідзе ў школу не з азбукай, а з альбомам з камунікатыўнымі малюначкамі.
"Старыя казкі" — гэта 11 казачных фотасюжэтаў, героямі якіх сталі 13 дзяцей з аўтызмам. Усе ўдзельнікі фотапраекта ўжо падраслі і змяніліся. Усе яны растуць у любячых сем'ях, а гэта адна з галоўных умоў для пазітыўнай дынамікі ў адаптацыі асаблівага дзіцяці.
Хочацца верыць, што калі-небудзь адзін з падрослых герояў "Старых казак" здыме працяг гэтага фотасюжэта, які, як і належыць казцы, будзе шчаслівы.