На выставе прадстаўлены дзясяткі значкоў і медалёў, але самыя каштоўныя і рэдкія тыя, якія былі выпушчаныя ў 1917-1918 гадах. Адзін з галоўных асобнікаў — жэтон, дзе мастак адлюстраваў каласы і два молата — прататып будучай сімволікі СССР. Таксама ў экспазіцыі можна ўбачыць і пасляваенныя значкі, якія выпускаліся да юбілеяў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
"Музей — тое месца, дзе сабраны факты. Даваць ацэнку падзеям 1917 года — права кожнага з нас, але музей павінен паказваць толькі факты, таму наша пазіцыя заключаецца ў тым, каб знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй", — распавёў вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Андрэй Ляневіч.
Выстава "Кастрычнік у фалерыстыцы" будзе доўжыцца да 30 красавіка. Дадзены праект ідзе за выставай плакатнай графікі, якая праводзілася ў музеі раней.
Да канца года "Дом-музей I з'езда РСДРП" плануе адкрыць выставу аб ходзе падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску.