МІНСК, 3 кра — Sputnik. Небывалы ажыятаж пры рэгістрацыі на "Татальную дыктоўку" зафіксіравалі куратары міжнароднага адукацыйнага праекта ў Мінску. У сталіцы за суткі былі зарэзерваваны ўсе 500 месцаў.
"Мы думалі, што будзе цікавасць, але не чакалі, што такая. Сёлета мы падрыхтавалі ў два разы больш месцаў, чым летась. Разлічвалі, што яны будуць запаўняцца паступова, але не чакалі, што так хутка разыйдуцца ўсе", — распавяла Sputnik каардынатар "Татальнага дыктанта" ў Мінску Інга Хазеева.
У мінскай камандзе дыктоўкі выказалі здагадку, што спрацавала своеасаблівае сарафаннае радыё: тыя, хто правяралі сваю пісьменнасць летась, збіраюцца выпрабаваць сябе і сёлета, ідуць самі і вядуць сяброў.
"Самай дарослай удзельніцай у мінулым годзе была жанчына 74-х гадоў. У яе няма інтэрнэту, то бок сама яна не змагла зарэгістравацца. Пачула пра нас па радыё, прыйшла. Сёлета яна мне таксама патэлефанавала і сказала, што прыйдзе з сяброўкай. Вось так гэта і працуе. У мінулым годзе — адзін, два, у гэтым сем'ямі і сябрамі", — распавяла Хазеева.
На яе думку, хараство і папулярнасць праекта ў тым, што ён "вельмі лёгкі і вельмі экалагічны" адносна чалавека. Патрабуе крыху часу і намаганняў, але галоўнае — вынік вядомы толькі самому ўдзельніку.
У адказ на шматлікія просьбы сталічная каманда "Татальнай дыктоўкі" арганізоўвае дадатковую пляцоўку ў Мінску на 130 месцаў. Размесціцца яна ў будынку Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Рэгістрацыя на новую пляцоўку адкрыецца 4 красавіка ў 10:00 на сайце праекта.
Дыктатарамі праекта ў Мінску стануць па традыцыі вядомыя людзі: тэле- і радыёвядучая, сцэнарыст і пісьменніца Тамара Лісіцкая; капітан элітарнага клуба "Што? Дзе? Калі?" Алесь Мухін; тэле- і радыёвядучая Вольга Венская; тэлевядучы Алег Лепяшэнкаў; акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Чэкерэс.
Другі раз паўдзельнічае ў якасці дыктуючага тэлевядучы і спявак Георгій Калдун.
Сёлета "Татальную дыктоўку" напішуць у 801 горадзе з 72 краін свету. У Беларусі, акрамя Мінска, правераць пісьменнасць яшчэ і ў Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску, Мазыры, Полацку і Бабруйску.
Традыцыйна цэнтральнай пляцоўкай акцыі, дзе будзе дыктаваць аўтар тэксту Леанід Юзэфовіч, стане Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт. Прамыя трансляцыі з трох пляцовак розных гадзінных зон будуць даступныя на сайце праекта.
Для тых, хто не зможа прыйсці і напісаць дыктоўку асабіста, ёсць магчымасць напісаць далучыцца анлайн на афіцыйным сайце акцыі www.totaldict.ru.