МІНСК, 3 кра — Sputnik. Нацыянальная авіакампанія Belavia размесціла ў сацсетках відэа з песняй кіеўскага гурта "Грибы".
"Калі доўга тапіць лёд, то можна дачакацца запаветных +19 градусаў. Сонечнага дня тым, хто на зямлі, і добрага палёту тым, хто сёння падарожнічае!" — падпісала відэа ў сваім фэйсбуку авіякампанія Belavia.
У роліку авіакампаніі тры сцюардэсы танчаць пад музыку, не выказваючы аніякіх эмоцый. Кароткі кліп у Facebook на дадзены момант прагледзілі больш як 10 тысяч разоў.
Песня "Тает лед" вельмі хутка набірае вірусную папулярнасць. Свае версіі на кампазіцыю здымаюць розныя знакамітасці, сярод якіх Іван Ургант і Андрэй Малахаў.
Арыгінальнае відэа "Тает лед" гурта "Грибы" набрала ўжо больш за 30 мільёнаў праглядаў на YouTube.