Відэа

Бульбу розных колераў стварылі беларускія селекцыянеры

Падпісацца
Незвычайную бульбу вырасцілі ў Інстытуце агародніцтва НАН Беларусі – у яе не толькі каляровая лупіна, але і мякаць з яркімі чырвонымі, фіялетавымі і жоўтымі пражылкамі.

Каляровая бульба заваёўвае ўсё большую папулярнасць у свеце. У дарагіх рэстаранах Еўропы асаблівым вынаходствам лічыцца фіялетавае пюрэ або салат з чырвонай бульбай. Але ўбачыўшы такі нязвыклы прадукт упершыню, многія адчуваюць недавер: клубень, мякаць якога афарбавана ў ярка-фіялетавы або чырвоны колер, можна прыняць за сапсаваны. Але насамрэч такая бульба вельмі смачная.

Яна не толькі выглядае цікавей за звычайную, але яшчэ і значна карысней. "У ёй у некалькі разоў больш антыаксідантаў, чым у звычайнай. Яны дапамагаюць нашаму арганізму зніжаць уздзеянне свабодных радыкалаў. Гэта памяншае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў", — распавяла загадчыца лабараторыі Інстытута агародніцтва Людміла Казлова.

У Інстытуце агародніцтва НАН Беларусі створана больш за сто відаў гібрыдаў каляровай бульбы. Зараз навукоўцы вывучаюць іх пажыўную каштоўнасць, іншыя асаблівасці.

Селекцыянеры абяцаюць, што ўжо праз два-тры гады такую бульбу можна будзе купіць у краме або пасадзіць на ўласным прысядзібным участку. І калі фіялетавае бульбяное пюрэ — прадукт на аматара, то рознакаляровыя чыпсы прыйдуцца па душы і дзецям, і дарослым. Тым больш што ў незвычайнай бульбы выдатныя хрумсткія ўласцівасці, у чым пераканаліся карэспандэнты Sputnik.

Стужка навiн
0