МІНСК, 3 кра — Sputnik. Халаднаватае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў першай палове гэтага тыдня, паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у нядзелю 2 красавіка ў Беларусі была зафіксавана тэмпература +22°С.
"У аўторак 4 красавіка чакаецца без ападкаў, мінімальная тэмпература ўначы складзе +1..+7°С, максімальная ўдзень +9..+15°С", — сказалі ў Гідрамеце.
У сераду з тэрыторыі Польшчы і Украіны ў Беларусь пачнуць ссоўвацца атмасферныя франты — пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы тэрмометры пакажуць ад +1 да +7°С, удзень +12..+17°С, па поўдні краіны — да +19°С.
У чацвер 6 красавіка ў рэспубліку будуць паступаць прахалодныя паветраныя масы са Скандынаўскага паўвострава, зноў пройдуць дажджы, а тэмпература ўдзень складзе +6..+12°С.