МІНСК, 3 кра — Sputnik. Відавочцы паведамляюць аб выбуху, які прагрымеў на станцыі "Сянная плошча" ў Санкт-Пецярбургскім метрапалітэне ў панядзелак днём. Людзі, якія сталі сведкамі здарэння, абменьваюцца ў сацыяльных сетках фатаграфіямі з месца здарэння. Паведамляецца аб вялікай колькасці пацярпелых.
На фотаздымках з месца інцыдэнту бачныя развернутыя выбухам дзверы аднаго з вагонаў, каля якіх знаходзяцца пацярпелыя.
Питер =((Взрыв в метро pic.twitter.com/Mc4DyqXZ8m
— Саша Усольцев (@usolt) 3 апреля 2017 г.
Станцыя "Сянная плошча" злучае тры галінкі метрапалітэна Паўночнай сталіцы РФ. Паводле інфармацыі МНС Расіі, у адным з вагонаў выбухнуў невядомы прадмет.
У выніку суседняя са стыкоўным вузлом станцыя "Садовая", на якой адбылося задымленне, зачыненая на ўваход і выхад. Паведамляецца пра як мінімум дзесяць пацярпелых.