Рэйсы ў Калінінград, Турцыю, Балгарыю запусцяць з віцебскага аэрапорта

© Sputnik / Роман ШантарСамалёт Белавія
Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віцебскі аэрапорт, які мае статус міжнароднага, цяпер абслугоўвае прыватную авіяцыю і некаторыя чартарныя рэйсы.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Чартарныя рэйсы па некалькім замежным напрамкам адновіць аэрапорт Віцебска гэтым летам.

"Авіякампанія "Белавія" з 9 чэрвеня арганізуе рэйсы з Віцебска ў Калінінград па пятніцах і нядзелях: з Віцебска вылет у 16:15, з Калінінграда — у 13:40 па мясцовым часе. Палёт будзе доўжыцца крыху больш за гадзіну. Кошт квіткоў складае 60-68 еўра у адзін бок", — паведамілі ў прэс-службе Belavia.

Акрамя гэтага, як і летась, з паўночнай сталіцы можна будзе адправіцца ў Турцыю (першы рэйс 8 чэрвеня) і Балгарыю (з 16 чэрвеня). Наступныя чартарныя рэйсы будуць ажыццяўляцца 1 раз у 10-11 дзён. Зараз абмяркоўваецца магчымасць запусціць рэйсы ў Сочы.

Статус міжнароднага аэрапорт Віцебска атрымаў у 1996 годзе. Аэрапорт мае сертыфікат Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ІКАО, гэта азначае, што вылеты адсюль магчымыя практычна ў любую частку свету.

Самалёты з Віцебска вылятаюць па шматлікіх напрамках — у Стамбул і Лондан, у Аўстрыю і Швейцарыю. Тут маецца на ўвазе прыватнае аэратаксі для прадстаўнікоў бізнесу, якія абслугоўваюцца ў Віцебскім аэрапорце ў сярэднім два разы на тыдзень.

У 1990-х з Віцебска чартарныя рэйсы выконваліся ў Індыю, Турцыю, Кітай, але "залатымі гадамі" Віцебскага аэрапорта можна назваць 1984-1985-е гады, калі ў год адсюль выляталі каля 107 тысяч пасажыраў. З цягам часу пасажырапаток значна ўпаў, але чартары, якія пачалі лётаць з Віцебска ў 2015 годзе, зноў паспрыялі росту пасажырапатоку.

Стужка навiн
0