МІНСК, 4 кра — Sputnik. Ацяпляльны сезон для адміністрацыйных будынкаў у сталіцы завяршаецца з панядзелка, паведаміла Sputnik в. а. начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.
Ацяпленне ў Беларусі адключаюць у тры этапы: спачатку ў адміністрацыйных і грамадскіх будынках, затым у жылым фондзе і ў апошнюю чаргу — у сацыяльных аб'ектах (дзіцячых садках, школах, бальніцах і г. д.).
"Мінгарвыканкамам прынята рашэнне аб адключэнні з 3 красавіка ацяплення ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах", — сказала Sputnik Малаева.
Аб магчымых тэрмінах адключэння ацяплення ў жылым фондзе пакуль казаць нельга, адзначылі ў Мінгарвыканкаме. Згодна з правіламі, у жылым фондзе ацяпленне выключаць пасля таго, як больш за пяць дзён сярэднясутачная тэмпература не будзе апускацца ніжэй за +8°С.