Відэа

Відэафакт: сланяня танчыць пад Gangnam Style

Сланяня Тайк на "Шоу сланоў" у Таіландзе дэманструе свае музычныя здольнасці.

На відэа сланяня па мянушцы Тайк дэманструе публіцы танец і выключнае пачуццё рытму пад знакамітую песню Gangnam Style. Па выступоўцы відаць, што ён і сам атрымлівае вялізнае задавальненне ад выступу, асабліва калі чуе апладысменты. Характэрна, што сланяня адмаўляўся выступаць да тае пары, пакуль прысутныя гледачы не накармілі яго як след бананамі.

Тайскія сланы лічацца аднымі з самых разумных у свеце. Людзі, якія знаходзяцца побач са сланамі пастаянна, кажуць, што гэтыя жывёлы могуць пазнаваць людзей, сумаваць, радавацца і нават жартаваць, а іх настрой адлюстроўваецца ў іх у вачах.

Тайцы спрадвеку ставіліся да сланоў з вялікай павагай. Сланы былі памочнікамі чалавеку ў розных сферах жыцця — дапамагалі на лесанарыхтоўках, у сельскай гаспадарцы, служылі транспартным сродкам, а таксама былі грознай зброяй падчас ваенных дзеянняў. Сёння гэтая жывёла па большай частцы занята ў турыстычным бізнэсе і з'яўляецца сімвалам каралеўства Таіланд.

Па дасягненні 63-гадовага ўзросту слану прызначаецца пенсія ў памеры 800 долараў ЗША, на якую жывёла ўтрымліваецца ўсё астатняе жыццё (пры прыкладнай працягласці жыцця 80 гадоў). Характэрна, што пенсію па ўзросту ў Таіландзе атрымліваюць толькі сланы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі