Гідрамет пра надвор’е ў аўторак: без дажджу і да +15°C

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкЖанчына на скамейке з сабакам
Жанчына на скамейке з сабакам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску, паводле інфармацыі сіноптыкаў, дажджоў у аўторак не чакаецца, а ўдзень паветра прагрэецца да +14°C.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Умерана цёплае надвор'е захаваецца на Беларусі ў аўторак, 4 красавіка, ападкаў не чакаецца, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Раней сіноптыкі папярэдзілі, што пасля цёплых выхадных у краіну прыйдзе пахаладанне ў сувязі з паступленнем паветраных мас са Скандынавіі.

"Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах слабы туман", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра днём складзе ад +9 да +15°C, па паўднёвым захадзе Беларусі — да +17°C.

У Мінску, паводле інфармацыі сіноптыкаў, дажджу ў аўторак не будзе, а днём паветра прагрэецца да +14°C.

Стужка навiн
0