Відэа

Мінчане нясуць кветкі да амбасады РФ пасля тэракту ў Санкт-Пецярбургу

Video Player is loading.
Бягучы час 0:00
/
Duration 0:00
Загрузка: 0%
Прагрэс: 0%
Тры патокі у эфіры
Час, які застаўся -0:00
 
1x
Мінчане нясуць кветкі да амбасады РФ пасля тэракту ў Санкт-Пецярбургу
0:56
Падпісацца
Пасля тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга беларусы ў знак салідарнасці прыносяць кветкі да амбасады Расійскай Федэрацыі ў Беларусі. Глядзіце на відэа, як мінчане выказваюць спачуванне і падтрымку расіянам.

Кветкі і свечкі неабыякавыя мінчане сталі прыносіць яшчэ ўчора, у дзень выбуху. Ускладанне кветак у знак смутку працягнулася і ў аўторак. Каля расійскай амбасады дзяжурыць патруль міліцыі.

Выбух у пецярбургскім метрапалітэне адбыўся ў панядзелак 3 красавіка на перагоне паміж станцыямі "Сянная плошча" і "Тэхналагічны інстытут". Паводле апошніх звестак Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта РФ, у выніку тэракту загінулі 14 чалавек.

Сярод параненых ёсць грамадзянін Беларусі, ён быў праапераваны і зараз праходзіць лячэнне ў адной з бальніц Санкт-Пецярбурга.

Стужка навiн
0