МІНСК, 4 кра — Sputnik. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адказаў на жарт дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана пра тое, што з ім "нельга танцаваць танга", паведамляе РІА "Новости".
"Мне таксама мама забараняла з хлопчыкамі танцаваць", — растлумачыў Лаўроў.
На мінулым тыдні Тылерсан праводзіў сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін НАТА ў Бруселі. Адзін з дыпламатаў, гаворачы пра адносіны Расіі і ЗША, адзначыў, што "для танга патрэбныя двое".
У адказ на гэта амерыканскі дзяржсакратар заявіў, што танец з Лаўровым ў яго не атрымаецца, таму што расійскаму міністру "не дазволена танцаваць". Гэтыя словы выклікалі апладысменты прысутных.