МІНСК, 4 кра — Sputnik. Здымкі часткі візітоўкі афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" гурта Naviband прайшлі ў Мінску і Міры, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Naviband будуць першымі ў гісторыі беларускага ўдзелу ў "Еўрабачанні" музыкамі, якія выканаюць песню на беларускай мове. Нацыянальны каларыт і эмоцыі яны паказалі і ў візітоўцы для конкурсу.
"Жывой энергетыкай зарадзілі артыстаў гледачы і прыхільнікі падчас выступу ў адным са сталічных кафэ. Шчырыя эмоцыі можа стварыць толькі любімае хобі, таму гурт Naviband адправіўся ў студыю запісу, дзе разам з бэк-вакалістамі і сябрамі Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук выканалі "Гісторыю майго жыцця", — распавялі ў прэс-службе НДТРК.
Здымалі музыкаў таксама ў музейна-замкавым комплексе "Мір" і на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску, дзе яны каталіся на лонгбордах.
Характэрна, што прадзюсарам Naviband выступае сама Белтэлерадыёкампанія — раней яна ўжо "суправаджала" Тэа на "Еўрабачанні-2014".
Конкурс "Еўрабачанне" адбудзецца ў Кіеве з 9 па 13 траўня. Гурт Naviband выступіць 11 траўня ў другім паўфінале пад нумарам 15.