БЧ да сезону адпачынкаў адкрывае новы маршрут – у Бердзянск

Падпісацца
У дарозе пасажыры будуць праводзіць больш за суткі, квіткі на цягнік паступяць у продаж напрыканцы красавіка.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Беларуская чыгунка летам бягучага года ўводзіць новы маршрут для паездак на Азоўскае мора: Мінск — Бердзянск, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе БЧ.

Перавозка пасажыраў у плацкартных вагонах пачнецца 4 чэрвеня ў складзе цягніка №100 па цотных датах. На Азоўскае мора на гэтым цягніку можна будзе ездзіць да 30 жніўня. Склад будзе адпраўляцца з Мінска ў 07:44 і прыбываць у Бердзянск у 15:35 на наступныя суткі.

Назад у Мінск вагоны будуць адпраўляцца ў складзе цягніка № 608 Бердзянск — Запарожжа — па няцотных датах (адпраўленне — у 16:10, прыбыццё ў Мінск — у 00:10 наступнага дня).

Паводле інфармацыі прэс-службы, прадаваць квіткі да Азоўскага мора пачнуць за 45 сутак да пачатку адкрыцця маршруту з Бердзянскам.

Стужка навiн
0