МІНСК, 5 кра — Sputnik. У Мінску 21 красавіка пройдзе ўжо другая "Бібліяноч-2017". Акцыю падтрымалі сем бібліятэк, якія абралі свае арыгінальныя тэмы.
Поводле словаў арганізатараў, "Бібліяноч" будзе праходзіць з 19:00 да 23:00.
Дакладна вядома, што 21 красавіка а 20 гадзіне пройдзе бясплатная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы — усіх клічуць паглядзець на начны горад з вышыні птушынага палёту.
Расклад мерапрыемстваў можна знайсці ў групе "УКантакце". Уваход на мерапрыемствы ва ўсіх кропках будзе вольны.
Нагадаем, "Бібліяноч" ладзяць, каб зрабіць чытанне больш папулярным і каб людзі не баяліся хадзіць у бібліятэкі. У 2015 годзе ўпершыню акцыю зладзілі ў Беларусі. У 2016 годзе ў свяце ў Мінску ўдзельнічалі чатыры бібліятэкі.