МІНСК, 5 кра — Sputnik. Мотаклуб "Жалезныя браты" пры падтрымцы ДАІ Гомельшчыны і абласнога выканкама 8 красавіка адкрые мотасезон-2017, паведамілі Sputnik у Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёну.
Удзельнікі мерапрыемства правядуць агульны збор а 11 гадзіне раніцы на плошчы Леніна ў Гомелі, а праз гадзіну калона байкераў у суправаджэнні ДАІ паедзе да Дзіцячага гарадка спартыўна-тэхнічных відаў спорту, дзе будзе праходзіць асноўная праграма.
"Ахвотнікі змогуць здаць экзамен на катэгорыю А1. На месцы правядзення мерапрыемства будзе прысутнічаць інспектар ДАІ, які прыме тэарэтычны (рашэнне картак) і практычны экзамен на прадастаўленым Дзяржаўтаінспекцыяй матацыкле", — адзначылі ў ведамстве.
Там падкрэслілі, што жадаючыя атрымаць "мотаправы" павінны мець пры сабе пашпарт і дзейсную меддаведку.
На мінулых выхадных мотасезон адкрылі ў Брэсце і Гродна.