Медыкі: дзецям можна карыстацца планшэтам з 6 гадоў

© Flickr / Michael BentleyДзіця з планшэтам, архіўнае фота
Дзіця з планшэтам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З-за выкарыстання дзецьмі смартфонаў і планшэтаў праблемы са зрокам пачынаюцца ў іх з ранніх гадоў.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Першы смартфон або планшэт павінен з'яўляцца ў дзіцяці не раней шасці гадоў, распавяла журналістам у сераду галоўны пазаштатны дзіцячы афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вікторыя Красільнікава.

Медыкі ўпэўненыя, што выкарыстанне вялікай колькасці розных гаджэтаў прывяло да таго, што з першых гадоў жыцця дзеці сутыкаюцца з праблемамі са зрокам.

"Лепшы час для першага гаджэта — гэта шэсць гадоў, у гэтым узросце ён ідзе ў школу", — сказала афтальмолаг і дадала, што да гэтага ўзросту завяршаецца першы этап фарміравання органаў зроку.

Як адзначыла спецыяліст, да трох гадоў адназначна ў дзіцяці не павінна быць ніякіх гаджэтаў, максімум — абмежаваны час для прагляду тэлевізару. Медыкі раяць для дзяцей планшэты з вялікай дыяганаллю — яны будуць менш шкодныя для зроку.

Да 12 гадоў карыстацца камп'ютэрнай тэхнікай афтальмолагі раяць не больш за гадзіну ў дзень. Прафесар адзначыла, што вельмі часта паталогіі са зрокам у дзяцей не носяць прыроджаны характар, а выкліканы паводзінамі іх бацькоў, якія дазваляюць занадта многае і спрабуюць "адцягнуць увагу" пры дапамозе сучасных прылад.

Стужка навiн
0