Радыё

Мінімальны парог балаў на ЦТ: якімі могуць быць камбінацыі ацэнак

© SputnikКарэспандэнт агенцтва Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў
Карэспандэнт агенцтва Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла парогавыя значэнні цэнтралізаванага тэставання на тым жа ўзроўні, што і летась, карэспандэнт Sputnik падлічыў, як лепш камбініраваць балы.
Минимальный порог баллов на ЦТ: какими могут быть комбинации оценок

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, якія мінімальныя балы па цэнтралізаваным тэставанні трэба ў гэтым годзе набраць абітурыентам, каб іх адзнакі лічыліся здавальняючымі. Пастанова ўступае ў сілу 6 красавіка 2017 года.

Адзнакі, прыраўнаваныя да "нездавальняюча" на ЦТ, па параўнанні з мінулым годам не змяніліся, паведаміў карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва Sputnik Беларусь Яўген Казарцаў.

"У адзнаках саміх нічога новага няма, але з іншага боку, новыя абітурыенты, таму для іх гэта ўсё ў навінку, наўрад ці нехта ў 10-м класе думаў пра тое, якія ж парогавыя значэнні на ЦТ", — адзначыў Казарцаў.

Нездавальняючымі адзнакамі па беларускай і рускай мовах сёлета будуць лічыць ад 0 да 19 балаў (уключна) для філалагічных спецыяльнасцяў, ад 0 да 9 балаў — для астатніх спецыяльнасцяў.

Па першым прадмеце гуманітарнага блока нездавальняючым будзе парог ніжэй за 20 балаў, па другім прадмеце — парог ніжэй за 15 балаў.

У тым выпадку, калі першым прадметам з'яўляюцца хімія, фізіка, матэматыка або біялогія, нездавальняючым будзе лічыцца парог менш за 15 балаў і менш за 10 балаў, калі гэта другі прадмет.

Для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты, у ВНУ пры МУС і на шэраг іншых спецыяльнасцяў, ніжнія парогавыя значэнні ЦТ па ўсіх прадметах устаноўлены ад 0 да 4 балаў.

Карэспандэнт Sputnik адзначыў, што ў кожнага абітурыента ёсць прадметы першага профілю — гэта тая спецыялізацыя, па якой у далейшым будуць вучыцца студэнты, і другога профілю — менш важныя, чым асноўныя.

"Вы паступаеце, напрыклад, на "гістфак", і гісторыю Беларусі вам трэба здаць на 15 балаў і вышэй, і тады гэта залічваецца. Калі ж вы ідзеце на "журфак", дзе таксама здаюць гісторыю Беларусі, то тады гэты прадмет можна здаць на 10 і вышэй балаў, і гэта будзе залічана, таму што гэта прадмет другога профілю. Тое ж самае з мовамі, каб паступіць на рускую або беларускую філалогію, трэба мець не менш за 20 балаў", — прывёў прыклад Казарцаў.

Для параўнання, у 2014-м парогавыя значэнні балаў па ЦТ былі некалькі вышэй, па другім профільным прадмеце нездавальняючымі лічыліся усе адзнакі да 14 балаў уключна. Аднак у 2015-м парогавыя значэння былі перагледжаны ў бок змяншэння, і з тых часоў не змяняліся.

Гутарку з карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва Sputnik Беларусь Яўгенам Казарцевым аб парогавых значэннях цэнтралізаванага тэставання слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0