Мінскія трэвэл-блогеры з суполкі "Belarus Travel Live" знялі вялікае відэа пра сваю вандроўку па фартах Гарадзенскай крэпасці, дзе яны знайшлі пячоры, а таксама зрабілі агляд закінутага аэравакзала.
Першая выправа па гарадзенскіх фартах адбылася яшчэ ў лістападзе мінулага месяца. Акрамя саміх фартоў блогеры наведалі і занядбаную сядзібу Валовічаў у Свяцку.
Напрыканцы красавіцкага відэа асобнае кранальнае прывітанне ўсім турыстам перадае хлопчык Ілля з вёскі Жылічы, якая знахозіцца паблізу ад Нёмана. Як пішуць у каментарах да відэа блогеры, Ілля жыве ў вёсцы з бабуляй, бо яго кінулі бацькі.