МІНСК, 5 кра — Sputnik. Пахаладанне на Беларусь прынясе атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Падзенне ціску і тэмпературы, павелічэнне воблачнасці, умераны паўночны вецер прынясуць неспрыяльнае надвор'е.
"У чацвер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы", — удакладнілі ў сераду ў Гідрамеце.
Са слоў сіноптыкаў, па ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег.
"У Вербную нядзелю чакаецца спакойнае, пераважна без ападкаў, надвор'е, толькі па паўночных і ўсходніх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег", — сказалі сіноптыкі.
З іх слоў, на пачатку наступнага тыдня зноў вернецца цёплае надвор'е.
Дакладныя лічбы
У Гідрамеце паведамілі, што 6 красавіка ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове рэспублікі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, а ў асобных раёнах магчымы навальніцы.
"Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4..+10°С, максімальная днём +8..+13°С, па паўднёвым усходзе да +17°С", — удакладнілі сіноптыкі.
7 красавіка будзе пераважна па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..+7°С, максімальная днём +5..+12°С.
8 красавіка па ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу —2..+4°С, максімальная днём +5..+11°С, па паўднёвым захадзе да +13°С, адзначылі ў Гідрамеце.
9 красавіка, калі хрысціянскі свет адзначае Вербную нядзелю, на Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночных і ўсходніх раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег.
"Тэмпература паветра мінімальная ноччу —3..+4°С, максімальная днём +7..+12°С, па паўднёвым захадзе +13..+16°С", — паведамілі ў Гідрамеце.