Сумесныя вучэнні сіл ПДВ Расіі і Сіл спецаперацый Беларусі прайшлі на палігоне Лосвіда пад Віцебскам. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры сумесных дзеянняў па блакіраванні і знішчэнні незаконных бандфармаванняў.
Сумесныя вучэнні дэсантнікаў Расіі і Беларусі праходзяць у Віцебскай вобласці з 1 па 6 красавіка. У рамках вучэнняў, якія праводзяцца ў тры этапы, вайскоўцы дзвюх краін адпрацуюць сумесныя дзеянні па выкананню розных вучэбна-баявых задач ва ўмовах складанай абстаноўкі, якая пастаянна змяняецца, а таксама пры ўжыванні праціўнікам усіх сродкаў паразы. Напярэдадні ў рамках вучэнняў упершыню было ажыццёўлена дэсантаванне змешаных груп ваеннаслужачых дзвюх краін.

1/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Сумесныя вучэнні сіл ПДВ Расіі і Сіл спецаперацый Беларусі прайшлі на палігоне Лосвіда пад Віцебскам.

2/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Удзельнікі сумеснага вучэння рухаюцца да населенага пункта, захопленага незаконным узброеным фарміраваннем.

3/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Вайскоўцы адпрацоўваюць сумесныя дзеянні па блакаванні і знішчэнні бандфарміраванняў.

4/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Падраздзяленні павінны выявіць баевікоў, арганізаваць назіранне за гэтым месцам і подступы да яго.

5/17
© Sputnik / Виктор Толочко
У практычных дзеяннях задзейнічана да 1000 вайскоўцаў, больш за 200 адзінак ваеннай, спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама каля 10 адзінак авіяцыйнай тэхнікі.

6/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Вызваленне населеннага пункта ад тэрарыстаў.

7/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Пад прыкрыццём бронетэхнікі, падтрымкі агнём падраздзяленні прыступілі да зачысткі населенага пункта.

8/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Байцы Сіл спецыяльных аперацый УС Беларусі адпрацоўваюць дзеянні па зачыстцы памяшкання ад тэрарыстаў.

9/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Разам з падраздзяленнямі ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь дэсантнікі блакавалі баевікоў і выбівалі з іх населенага пункта.

10/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Асноўная частка сіл узброеных фарміраванняў захоплена ў палон. Такія мерапрыемствы сумеснай баявой падрыхтоўкі праводзяцца штогод на палігонах дзвюх краін.

11/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзяўчаты таксама прымаюць удзел у сумесных вучэннях.

12/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Байцы Сіл спецыяльных аперацый УС пасля выканання вучэбнай задачы сумеснага вучэння на палігоне Лосвіда пад Віцебскам.

13/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Самалёт ІЛ-76 на сумесных вучэннях Беларусі і Расіі.

14/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Сумесныя вучэнні дэсантнікаў Беларусі і Расіі.

15/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Падраздзяленні пасля дэсантавання здзейснілі сямікіламетровы марш у напрамку населенага пункта Чашнікі.

16/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Сумесныя вучэнні дэсантнікаў Расіі і Беларусі.

17/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Намеснік міністра абароны РБ Алег Белаконеў узнагароджвае наручным гадзіннікам адметных вайскоўцаў.