Цырымонія развітання з Еўтушэнкам прайшла ў ЗША

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў медыябанкПартрэт паэта Яўгена Еўтушэнкі (мастак Уладзімір Зунузін)
Партрэт паэта Яўгена Еўтушэнкі (мастак Уладзімір Зунузін) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пахаваюць паэта ў Расіі - пахаванне адбудзецца 11 красавіка на могілках у Перадзелкіна.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Развітальная цырымонія з паэтам Яўгенам Еўтушэнкам адбылася ў сераду ў амерыканскім горадзе Талса ў актавай зале мясцовага ўніверсітэта, паведаміў сябар літаратара — багаслоў і пісьменнік Міхаіл Маргуліс.

Развітацца з Еўтушэнкам, які памёр 1 красавіка, прыйшлі каля шасці соцень чалавек.

Паэт Яўген Еўтушэнка на сустрэчы з аматарамі - Sputnik Беларусь
Апошні з шасцідзесятнікаў: Еўтушэнку пахаваюць побач з Пастарнакам

"Атмасфера была выдатная, усё было вельмі кранальна, шмат хто плакаў… Сыны Яўгена Аляксандравіча — Саша і Жэня — чыталі яго вершы: адзін выконваў іх па-руску, іншы перакладаў на англійскую", — цытуе РІА Новости словы Маргуліса.

Сярод прысутных былі генконсул Расіі ў Х'юстане Аляксандр Захараў, прарэктар універсітэта Роджэр Блэйс і прафесар Роберт Дональдсан, які чвэрць стагоддзя таму запрасіў Еўтушэнку ў Талсу выкладаць.

Маргуліс паведаміў, што ў сваім выступе ён падкрэсліў, што ў Еўтушэнкі была мара — каб паміж Амерыкай і Расіяй быў мір.

Адпяванне паэта пройдзе ў царкве ў РФ — 10 красавіка ў Перадзелкіне. 11 красавіка ў Цэнтральным доме літаратараў адбудзецца грамадзянская паніхіда, а затым пахаванне.

Стужка навiн
0