МІНСК, 6 кра — Sputnik. Два зубры былі перададзеныя з Белавежскай пушчы нацыянальнаму парку "Браслаўскія азёры", гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце НП "Белавежская пушча".
Дазвол на перадачу жывёл для экскурсійных вальераў дало Міністэрства прыродных рэсурсаў, было атрымана таксама ўзгадненне ва Упраўленні справамі прэзідэнта.
"За месяц да адпраўкі зубры, прыкладна трохгадовага ўзросту, былі адлоўленыя і змешчаныя ў каранцінны вальер", — паведамілі ў парку.
Са слоў спецыялістаў, жывёл адлоўлівалі з розных статкаў.
У нацпарку таксама паведамілі, што пара зможа мець нашчадкаў толькі праз два гады, калі перададзеныя ў "Браслаўскія азёры" зубры дасягнуты палавой сталасці.