Сталічныя фантаны ўключаць праз тыдзень

© Sputnik / Виктор ТолочкоФантан у Купалаўскім скверы
Фантан у Купалаўскім скверы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Урачыстая цырымонія адкрыцця сезону пройдзе ля фантана, размешчанага перад Вялікім тэатрам Беларусі.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Сезон фантанаў у Мінску адкрыецца 14 красавіка, адпаведная інфармацыя размешчана ў чацвер на сайце Мінгарвыканкама.

Сталічныя фантаны не працавалі з другой паловы верасня. Усю зіму спецыялісты рамантавалі іх, а некаторыя — і наогул рэканструявалі.

Сезон фантанаў у Мінску адкрыецца 14 красавіка — у гэты ж дзень пройдзе і ўрачыстая цырымонія ля Вялікага тэатра Беларусі. Роўна ў 18:00 на пляцоўцы ля тэатра ўключаць самы вялікі па плошчы фантан сталіцы.

Астатнія фантаны ў сталіцы пачнуць уключаць паэтапна. Пасля рэканструкцыі ўпершыню на ўсю моц будуць працаваць фантан-шырма ля Нацыянальнай бібліятэкі і легендарны "Хлопчык з лебедзем", якога ўсталявалі яшчэ ў 1874 годзе.

Усяго ў сталіцы налічваецца больш за тры дзесяткі фантанаў — калі ўлічваць тыя, што знаходзяцца на балансе "Мінскзеленбуда".

Стужка навiн
0