Відэа

Відэафакт: рэпетыцыя парада Перамогі да 9 мая ў Алабіна

Падпісацца
У падмаскоўным Алабіна вайскоўцы адпрацоўвалі марш салдат, працу духавога аркестра і праезд ваеннай тэхнікі. Глядзіце на відэа, як прайшла рэпетыцыя парада да 9 мая.

Усяго ў рэпетыцыі ўдзельнічалі 10 тысяч вайскоўцаў і 100 адзінак тэхнікі, сярод якой танкі Т-90 і "Армата", расійскія бронеаўтамабілі "Тыгр", а таксама ракетныя комплексы "Таполя-М".

Навінкі робататэхнікі для войска паказалі на выставе ў Кубінцы - Sputnik Беларусь
Відэа
Навінкі робататэхнікі для войска паказалі на выставе ў Кубінцы

Парадныя разлікі будуць трэніравацца ў Алабіна тры разы на тыдзень, пакуль не пачнуцца начныя рэпетыцыі на Чырвонай плошчы 27 красавіка і 3 траўня. Генеральная рэпетыцыя, па плане, пройдзе 7 траўня.

Таксама стала вядома, што Мінабароны Расіі падчас параду ў Маскве ўпершыню пакажа найноўшую арктычную ваенную тэхніку. Ваенным парадам будзе камандаваць галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі генерал-палкоўнік Алег Салюкоў.

Парад Перамогі ў бягучым годзе пройдзе ў 28 гарадах Расіі. Па традыцыі, 9 мая ў краіне адзначаць гадавіну перамогі над нацысцкай Германіяй.

Стужка навiн
0