Радыё

Эксперт: беларусы едуць у Аджарыю па віно, кухню і ландшафты

© Sputnik / Виктор ТолочкоГалоўны спецыяліст аддзела рэкламы і сувязяў з грамадскасцю Дэпартамента турызму і курортаў Аджарыі Нона Маркаран
Галоўны спецыяліст аддзела рэкламы і сувязяў з грамадскасцю Дэпартамента турызму і курортаў Аджарыі Нона Маркаран - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грузія ў апошні час знаходзіцца ў ліку лідэраў сярод краін постсавецкай прасторы па колькасці прымаемых турыстаў, толькі за мінулы год колькасць наведваючых грузінскія курорты беларусаў павялічылася на чвэрць.
Эксперт: белорусы едут в Аджарию за вином, кухней и ландшафтами

Што вабіць беларусаў у Грузіі, і якім досведам у развіцці і падтрымцы ўязнога турызму могуць падзяліцца грузінскія тураператары, на радыё Sputnik Беларусь распавяла галоўны спецыяліст аддзела рэкламы і сувязяў з грамадскасцю Дэпартамента турызму і курортаў Аджарыі Нона Маркаран.

Горы і сардэчнасць: што ў Беларусі ведаюць пра Грузію - Sputnik Беларусь
Відэа
Горы і душэўнасць: што ў Беларусі ведаюць пра Грузію

"Зараз у Мінску праходзіць выстава "Адпачынак 2017", мы штогод прымаем у ёй удзел, і як раз у нас ёсць магчымасць пагутарыць з людзьмі, якія цікавяцца Грузіяй і хочуць падарожнічаць. Даць ім інфармацыю, як прыехаць, дзе адпачыць", — паведаміла спецыяліст.

Суразмоўніца Sputnik распавяла пра тое, што дэпартамент турызму Грузіі бярэ на сябе функцыю каардынатара — прапануе турыстычным кампаніям сваёй краіны бясплатны ўдзел у выставе, дапамагае з арганізацыяй і прыездам. Такім чынам, у тураператараў з'яўляецца магчымасць напрамую знаходзіць новых партнёраў у Беларусі і заключаць дамовы на арганізацыю тураў.

"Наша галоўная мэта — дапамагаць прыватнаму сектару, каб яны развівалі свой сэрвіс з беларусамі", — адзначыла Маркаран.

Лукашэнка, Песняры і пушча: што грузіны ведаюць пра Беларусь - Sputnik Беларусь
Відэа
Лукашэнка, "Песняры" і пушча: што грузіны ведаюць пра Беларусь

Па словах суразмоўніцы, у беларускіх турыстаў у Грузіі назіраецца вялікая цікавасць да марскога адпачынку. У асноўным, нашы суайчыннікі выбіраюць марскі адпачынак у Батумі або адпраўляюцца ў горы.

"Я заўважала, што горныя рэгіёны робяць на беларусаў невытлумачальнае ўражанне, яны заўсёды ў захапленні ад ландшафтаў, якія абсалютна адрозніваюцца ад беларускіх. Але, акрамя таго, наша кухня, віно і фальклор — гэта неад'емная частка падарожжа ў Аджарыю", — распавяла Маркаран.

Поўную версію размовы са спецыялістам аддзела рэкламы і сувязяў з грамадскасцю Дэпартамента турызму і курортаў Аджарыі Нонай Маркаран слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0