Парады МЗС па адпачынку ў Балгарыі: пра бяспеку і годныя паводзіны

© PixabayУзбярэжжа Бургаса, Балгарыя
Узбярэжжа Бургаса, Балгарыя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У саветах ведамства - нормы бяспечных паводзінаў, карысныя дадзеныя аб працы банкаў і крам, а таксама напамін паводзіць сябе прыстойна.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Міністэрства замежных спраў апублікавала карысныя парады для жадаючых адправіцца на адпачынак у Балгарыю.

Балгарыя — адзін з найбольш папулярных турыстычных напрамкаў у беларусаў з вясны па сярэдзіну восені. Ездзяць туды і сем'ямі, і паасобку, і адпраўляюць на адпачынак дзяцей.

Спецыяльна для ад'язжаючых у Балгарыю беларускае МЗС апублікавала каштоўныя парады: як сябе паводзіць, што рабіць і як выратавацца пры выпадку надзвычайнай сітуацыі. Sputnik публікуе рэкамендацыі ведамства.

Агульныя рэкамендацыі турыстам у Балгарыі

Згодна з парадай міністэрства, перад ад'ездам на адпачынак рэкамендуецца зрабіць копіі пашпартоў, білетаў, поліса медыцынскага страхавання, пасведчання аб нараджэнні дзіцяці (калі вы падарожнічаеце з дзіцем), а таксама ўзяць фатаграфіі, якія могуць спатрэбіцца, напрыклад, у выпадку страты пашпарта.

Рэкамендуюць у МЗС пры сабе мець таксама адрас і нумары тэлефонаў пасольства Беларусі ў Балгарыі, кантакты прадстаўніка турыстычнай фірмы і страхавой кампаніі.

У беларускіх турыстаў раяць знаёміцца з правіламі пражывання ў гатэлі, размяшчэннем уваходаў-выхадаў, а таксама ліфтаў і лесвіц. Карысным будзе мець з сабою і візітную картку гасцініцы.

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкГорад Санданскі
Город Сандански - Sputnik Беларусь
Горад Санданскі

"Ключ ад нумара лепш здаваць на стойцы рэгістрацыі гатэля. У выпадку страты/крадзяжу ключа ад нумара, неабходна неадкладна паставіць у вядомасць адміністрацыю гатэля. Для захоўвання каштоўных рэчаў, грошай і дакументаў рэкамендуецца карыстацца сейфам (у нумары або на стойцы рэгістрацыі гатэля). За каштоўныя рэчы, грошы і дакументы, пакінутыя без нагляду ў нумары або на тэрыторыі гатэля, адміністрацыя, як правіла, адказнасці не нясе", — адзначылі ў МЗС.

Наяўныя грошы і дакументы беларускае МЗС рэкамендуе трымаць асобна, а таксама не насіць з сабой вялікія сумы грошай. Частку сродкаў лепш адкласці на выпадак непрадбачаных абставінаў.

Як скарыстацца страхоўкай у паездцы

Раяць з сабой таксама ўзяць і аптэчку першай дапамогі, а таксама аформіць страхавы поліс.

"Пры надыходзе страхавога выпадку, вам яшчэ да звароту па медыцынскую дапамогу неабходна звярнуцца ў страхавую кампанію. Толькі пры інфармаванні страхавой кампаніі і каардынаванні ёю вашых дзеянняў медыцынскае абслугоўванне будзе прадастаўлена бясплатна", — адзначылі ў МЗС.

Міністэрства нагадала, што страхавыя кампаніі не прызнаюць страхавым выпадкам атрыманне траўмаў у стане алкагольнага ап'янення або пры занятках экстрэмальнымі відамі спорту.

© PixabayПляжы Балгарыі
Пляжи Болгарии - Sputnik Беларусь
Пляжы Балгарыі

"Важна памятаць, што абвастрэнне хранічных захворванняў таксама не з'яўляецца страхавым выпадкам, калі гэта спецыяльна не агаворана ў дагаворы страхавання. У такіх выпадках пакрываць фінансавыя выдаткі па лячэнні і спадарожныя выдаткі давядзецца самастойна", — адзначылі ў МЗС.

Параілі ў ведамстве таксама выконваць правілы гігіены і памятаць пра тое, што ў гарачае надвор'е павышаецца рызыка атрымаць інфекцыю.

"У выпадку, калі вашыя дзеці адпачываюць у Балгарыі ў складзе арганізаванай групы ў дзіцячых лагерах, перад паездкай растлумачце ім, што эканоміць на куплі ежы і напояў нельга, паколькі ва ўмовах гарачага клімату з-за таннай, няякаснай ежы і напояў магчыма ўзнікненне розных захворванняў", — адзначылі ў МЗС.

Па словах суразмоўцаў Sputnik, на адпачынку грамадзяне краіны "павінны паводзіць сябе годна, пазбягаць канфліктных сітуацый, быць карэктнымі, добразычлівымі і ветлівымі, так як па паводзінах грамадзян складваецца ўяўленне аб краіне".

Якія дакументы з сабой браць?

Для наведвання Балгарыі патрэбна віза, якую можна аформіць у пасольстве Балгарыі ў Мінску. Для дарослых віза каштуе 60 еўра, для дзяцей да 12 гадоў — 35 еўра, дзецям да 6 гадоў візы афармляюцца бясплатна.

"Наведаць Балгарыю можна таксама па шматразовай шэнгенскай візе. Важна памятаць, што па аднаразовай шэнгенскай візе ўезд у Балгарыю не дазваляецца", — нагадалі ў МЗС.

© PixabayЧыгуначны вакзал Бургаса
Железнодорожный вокзал Бургаса - Sputnik Беларусь
Чыгуначны вакзал Бургаса

Пры падарожжы наземным транспартам, у залежнасці ад маршруту, акрамя балгарскай візы могуць спатрэбіцца двухразовыя візы транзітных дзяржаў.

Карысныя парады для адпачываючых у Балгарыі

Грашовая адзінка Балгарыі — балгарскі леў. У МЗС нагадалі, што курс лева да еўра фіксаваны і складае 1,95 леў за еўра.

"Аплата прымаецца толькі ў левах, расплачвацца іншай валютай нельга. Абмяняць валюту можна ў пунктах абмену і ў банках. Вельмі не рэкамендуецца мяняць валюту з рук. Аддзяленні банкаў адкрыты ў буднія дні, як правіла, з 08:30 да 17:00. У абменных пунктах можа быць не вельмі выгадны курс, таму варта параіцца з гідам, дзе лепш мяняць валюту", — паведамілі ў міністэрстве.

© PixabayСтарыя завулкі Плоўдзіва
Старые улицы Пловдива - Sputnik Беларусь
Старыя завулкі Плоўдзіва

Не рэкамендуюць спецыялісты абменьваць валюту ў аэрапорце, на чыгуначным або аўтобусным вакзале таксама не варта, "бо ў падобных месцах курс абмену звычайна заніжаны".

Кошт праезду на грамадскім транспарце ў Балгарыі складае парадку 1,60 лева за квіток на адну паездку, а таксама ёсць магчымасць набыць праязны на пэўную колькасць дзён.

Што рабіць у выпадку надзвычайнага здарэння?

Паводле звестак знешнепалітычнага ведамства, у перыяд адпачынкаў у курортных зонах на вуліцах і пляжах даволі высокі ўзровень злачыннасці.

"Значная частка злачынстваў, асабліва дробных, здзяйсняецца цыганскім насельніцтвам. Да самых распаўсюджаных злачынстваў адносяцца ўгоны аўтамабіляў, крадзяжы з аўтамабіляў, рабаванні, крадзеж каштоўных рэчаў з сумак, а то і разам з самімі торбамі, дробнае махлярства. Таму, знаходзячыся на пляжы або шпацыруючы па вуліцах, варта праяўляць пільнасць, асцярожнасць, уважліва сачыць за захаванасцю грошай, каштоўнай маёмасці і дакументаў, не прыцягваць да сябе залішняй увагі", — гаворыцца ў саветах МЗС.

© Pixabay / ivabalkЗалатыя пяскі Балгарыі
Золотые пески Болгарии - Sputnik Беларусь
Залатыя пяскі Балгарыі

У выпадку крадзяжу або страты каштоўных рэчаў МЗС рэкамендуе адразу звяртацца ў паліцыю, а пры страце або выкраданні пашпарта — у пасольства Беларусі ў Балгарыі.

"У выпадку затрымання або арышту ня аказвайце супраціву, бо гэта можа пагоршыць становішча і справакаваць супрацоўнікаў праваахоўных органаў на прымяненне фізічнай сілы. Не рэкамендуецца тлумачыцца з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, а таксама падпісваць якія-небудзь пратаколы і іншыя дакументы на замежнай мове ў адсутнасці перакладчыка або адваката, бо такія паказанні па заканадаўстве шэрагу краін могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства", — дадалі ў ведамстве.

Звязвацца з пасольствам неабходна толькі ў выпадку экстранай сітуацыі. У МЗС падкрэслілі: калі вас, напрыклад, не задавальняе гасцінічны сэрвіс — у пасольства тэлефанаваць не мае сэнсу.

Стужка навiн
0