Karol Jan Open Air: Чапскі ўпадабаў бы

© Photo : Karol Jan Open AirПляцоўка караоке на фестывалі
Пляцоўка караоке на фестывалі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы ў гэтым годзе музычны фестываль Karol Jan Open Air прайшоў у Мінску.

МІНСК, 9 кра — Sputnik, Станіслаў Андросік. Фестываль вулічнай музыкі Karol Jan Open Air стаў у суботу месцам прыцягнення для ўсіх, хто за доўгую зіму засмуткаваў па добрай музыцы і мерапрыемствах на адкрытай пляцоўцы. Карэспандэнт Sputnik услед за мінчукамі і турыстамі адправіўся на галоўную вуліцу мінскіх "тусовак" — Зыбіцкую.

выступленне Akute у сталічным клубе - Sputnik Беларусь
Вулічны музыка: граю на вуліцы і гадую сына

На самым пачатку Open Аir рызыкаваў застацца без сваёй аўдыторыі з-за дажджу і ветру. Пасля першых сэтаў музыкаў стала ясна, што адным з арганізатараў музычнага марафону з'яўляецца надвор'е — сонца не толькі сагрэла ўдзельнікаў, але і падняло настрой усім у Верхнім горадзе, які стаў у суботу адной вялікай канцэртнай пляцоўкай.

Выдатным рашэннем было размясціць пляцоўкі для вулічных артыстаў у розных дворыках. Самыя разнастайныя музычныя сэты ад кавераў да бітбокса гучалі па ўсіх кутках, што дазволіла абраць пляцоўку на свой густ, а не чакаць выступу таго артыста, які прыйдзецца больш па душы.

Зрэшты, большасць наведвальнікаў проста пераходзіла ад адной сцэны да іншай. Самай актыўнай аказалася пляцоўка з караоке, дзе кожны жадаючы мог праспяваць і на пэўны час адчуць сябе артыстам.

© Photo : Karol Jan Open AirМузыка на фестывалі Karol Jan Open Air
Один из музыкантов на Karol Jan Open Air - Sputnik Беларусь
Музыка на фестывалі Karol Jan Open Air

Праграма Ореn Аir была падзелена на дзве часткі — дзённую Blonde і вячэрнюю Dunkel. На працягу "светлай" паловы фэсту выступіла каля 13 артыстаў і музыкаў, у тым ліку "Аркестр Фішэра", "Электромантика", DENMI, By Street Jazz,"Саша Чупрыс" і Pasha Green. Падчас музычных сэтаў можна было галасаваць за лепшае выступленне, падкідваючы ў капялюшы артыстаў адмысловыя жэтоны.

Лепшым стрыт-бэндам па выніках вечара прызналі By Street Jazz. Дарэчы, за гэта ім належыць добры для артыстаў-пачаткоўцаў прыз — здымка музычнага кліпа.

© Photo : Karol Jan Open Airby Street Jazz былі прызнаны лепшым стрыт-бэндам
by Street Jazz, признанные лучшим стрит-бэндом  - Sputnik Беларусь
by Street Jazz былі прызнаны лепшым стрыт-бэндам

На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў генеральны дырэктар піваварнай кампаніі "Аліварыя" Дзяніс Шарсценнікаў патлумачыў, навошта фестываль задумваўся і якая яго місія.

"У год 950-годдзя Мінска мы вырашылі высветліць, як жа гучыць наш горад, і даць магчымасць усім мінчукам адпачываць, як у Еўропе, з яе вулічнымі музыкамі", — сказаў ён.

Сам жа фестываль стаў своеасаблівым амажам Каралю Яну Чапскаму, які стагоддзе таму рабіў усё, каб надаць гораду сучасны, па-сапраўднаму еўрапейскі выгляд.

Музычны крытык Аляксандр Чарнуха з аптымізмам адзначыў, што "за апошнія колькі гадоў вулічная культура ў Мінску стала развівацца значна больш актыўна, з'явіліся пляцоўкі, на якіх музыкі могуць прэзентаваць сваю творчасць".

© Photo : Karol Jan Open AirВыступленне ETHNO BEAT на фестывалі ў Верхнім горадзе
Выступление ETHNO BEAT на фестивале в Верхнем городе - Sputnik Беларусь
Выступленне ETHNO BEAT на фестывалі ў Верхнім горадзе

Прыкметнай была прысутнасць вялікай колькасці замежнікаў падчас фестывалю, мабыць, бязвізавы рэжым робіць пакрысе сваю справу. Такога кшталту фестывалі могуць стаць своеасаблівай візітнай карткай горада ў турыстычны сезон.

На гэта звярнуў увагу і музыка гурта Akute Раман Жыгараў, які падкрэсліў, што "культура вулічных выступаў у нашай краіне развіваецца, і гэта катэгарычна станоўча адбіваецца на іміджы Мінска і Беларусі ў цэлым. Вулічныя выступы гучаць зусім па-асабліваму, гэта адкрыты фармат. Тут патрэбна харызма, бо артыст знаходзіцца на ўзроўні гледача і глядзіць яму ў вочы. Такія мерапрыемствы, як Karol Jan Open Air, выдатна падтрымліваюць гэтую культуру".

Пасля пяцігадзіннага фестывалю і ўзнагароджання пераможцаў усе, хто яшчэ не наслухаўся ўдосталь вулічнай музыкі, адправіліся на afterparty, дзе выступілі хэдлайнеры мерапрыемства — магілёўскі гурт Akute.

Стужка навiн
0