МІНСК, 9 кра — Sputnik. Міжнародная акцыя "Татальная дыктоўка" прайшла ў суботу ў дзясятках краінах свету, у тым ліку — і ў Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Акцыю "Татальная дыктоўка" прыдумалі некалькі гадоў таму новасібірскія студэнты, з тых часоў мерапрыемства разраслося да міжнароднага маштабу. Цалкам бясплатна людзі па ўсім свеце могуць у адзін дзень праверыць сваю пісьменнасць і напісаць дыктоўку разам з вядомымі людзьмі.
У Беларусі "Татальная дыктоўка" прайшла ў другі раз. Калі летась праверыць свае веды ў рускай мове хацелі каля двухсот чалавек, то гэтым разам — каля сямі сотняў, якія размясціліся адразу на некалькіх пляцоўках.
"Кожны прыходзіць па сваіх прычынах: нехта — праверыць свой узровень валодання мовай, іншыя — далучыцца да міжнароднай акцыі або за кампанію, ці па іншых прычынах", — распавяла гарадскі каардынатар акцыі Інга Хазеева.
"Дыктатарамі" ў БДМУ былі вядомыя тэлевядучыя — Георгій Калдун і Ігар Пазняк, якія тэкст дыктоўкі згодна з правіламі змаглі ўбачыць толькі за паўгадзіны.
"Цікавы тэкст, не скажу, што вельмі складаны. Тут шмат геаграфічных назваў — і мне гэта цікава, бо я сам заканчваў геаграфічны факультэт", — прызнаўся Sputnik Пазняк.
Наколькі складаным ён апынецца для ўдзельнікаў — даведаемся пасля 12 красавіка. Ёсць селета і своеасаблівыя рэкорды: самай юнай удзельніцы — 7,5 гадоў, старэйшай — за 70.
Роўна ў дзве гадзіны дня аўдыторыі прадставілі "дыктатарам", паглядзелі зварот арганізатараў акцыі — і ўзяліся за напісанне тэксту.
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik з'яўляецца інфармацыйным партнерам "Татальнай дыктоўкі".