Фестываль вулічнай музыкі цягам пяці часоў прайшоў у Мінску ў Верхнім горадзе, дзе сабраў на некалькіх пляцоўках 13 музыкаў ды гуртоў.
На afterparty для самых стойкіх аматараў вулічнай музыкі выступілі хэдлайнеры фэсту — знакаміты магілёўскі гурт Akute.
Музыкі зладзілі паўнавартасны канцэртны выступ, нягледзячы на тое, што саліст гурта Станіслаў Мытнік захварэў, і спевы яму даваліся з цяжкасцю.
Глядзіце на відэа, як магілёўскія музыкі выконваюць сваю кампазіцыю — "Кожны новы дзень".