МІНСК, 10 кра — Sputnik. Букмекерскія канторы падвысілі рэйтынг беларускіх удзельнікаў "Еўрабачання" групы Naviband.
"Еўрабачанне-2017" пройдзе 9-13 траўня ў Кіеве, Беларусь на папулярным конкурсе прадставіць група Naviband з беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця".
Букмекерскія канторы прымаюць стаўкі на ўдзельнікаў "Еўрабачання" ўжо некалькі месяцаў. Па стане на 10 красавіка, беларуская каманда паступова падымаецца ў рэйтынгу — канторы ўжо вераць у тое, што Naviband змогуць прайсці ў фінал: на дадзены момант у другім паўфінале група знаходзіцца на дзявятым месцы, аднак яшчэ тыдзень таму яна была значна ніжэй.
Рэйтынг сярод астатніх удзельнікаў "Еўрабачання" ў Naviband пакуль не такі высокі: 31 месца з 43 краін.
Цяпер беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання" актыўна падарожнічаюць у прома-туры: яны ўжо выступалі для фанатаў конкурсу ў Рызе, Кіеве, Тэль-Авіве і Амстэрдаме.