МІНСК, 10 кра — Sputnik. Прыём дакументаў распачалі ў ліцэі Белдзяржуніверсітэта ў панядзелак, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.
Ліцэй БДУ — адна з вядучых у краіне навучальных устаноў у сферы агульнай сярэдняй адукацыі. Дзейнасць ліцэя курыруюць у галоўным ВНУ краіны.
З 10 красавіка ў ліцэй распачаўся прыём дакументаў — зараз гэта можна зрабіць на сайце ўстановы адукацыі.
"З дапамогай гэтага электроннага рэсурсу старшакласнікі змогуць зарэгістравацца для ўдзелу ва ўступных выпрабаваннях, азнаёміцца з раскладам экзаменаў і іх вынікамі. Абітурыентам з аддаленых рэгіёнаў гэта дазволіць падаць дакументы, не выходзячы з дома", — растлумачылі ў прэс-службе ВНУ.
Дакументы ў ліцэй прымаюць да 6 мая. Залічаць у 10 класы будуць па выніках двух пісьмовых выпрабаванняў — яны пройдуць 14 і 21 мая. Конкурс на вучобу ў Ліцэі БДУ летась па шэрагу спецыяльнасцяў дасягаў 12 чалавек на месца.