МІНСК, 10 кра — Sputnik. Цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 10 красавіка — па паўднёвых рэгіёнах Беларусі днём тэмпература паветра падымецца да +22°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней Гідрамет праінфармаваў, што паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, прынясуць у рэспубліку цяпло.
Паводле дадзеных сіноптыкаў, у панядзелак 10 красавіка ападкаў не чакаецца, а днём тэмпература паветра падымецца да +20°С, па паўднёвым захадзе Беларусі — да +22°С.
Пры гэтым, згодна з доўгатэрміновым прагнозам, у аўторак і сераду чакаюцца дажджы, прычым 12 красавіка са снегам.