МІНСК, 11 кра — Sputnik. Большасць жыхароў Германіі (72%), Францыі (64%), Бразіліі (60%), Вялікабрытаніі (55%) і Турцыі (52%) лічаць, што пасля абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША свет стане больш бяспечным. Такога ж меркавання прытрымліваюцца 49% жыхароў Італіі і 45% жыхароў ЗША. Апытанне было праведзена ў межах праекта Sputnik.Меркаванні кампаніяй TNS Global для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.
Пасля абрання Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША, як вы лічыце, ці стане свет больш ці менш бяспечным месцам?
Апытанне было праведзена TNS Global з 16 па 22 лютага 2017 года. У апытанні прынялі ўдзел 7 148 рэспандэнта з Францыі (1 004 чал., 16-64 гадоў), Германіі (1 014 чал., 16-64 гадоў), Італіі (1 050 чал., 16-54 гадоў), Вялікабрытаніі (1 037 чал., 16-64 гадоў), ЗША (1 027 чал., 18-64 гадоў), Бразіліі (1 010 чал. 16-54 гадоў) і Турцыі (1 006 чал. 16-54 гадоў). Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту, геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.
Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні
Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У межах праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.
Sputnik — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.