Галоўным рэдактарам часопіса Vogue упершыню за 100 гадоў стаў мужчына

© AFP 2024 / Ed JonesЧасопіс Vogue
Часопіс Vogue - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як заявіў кіраўнік выдавецтва Condе Nast Джонатан Ньюхаўс, новы рэдактар – гэта ўплывовая фігура ў моднай супольнасці.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Упершыню за стогадовую гісторыю моднага часопіса Vogue-Вялікабрытанія галоўным рэдактарам стаў мужчына — 45-гадовы Эдвард Энінфул, гаворыцца ў паведамленні на сайце выдання.

Энінфул, які з'яўляецца выхадцам з Ганы, змяніў на гэтай пасадзе Аляксандру Шульман, якая кіравала часопісам апошнія 25 гадоў і якая абвясціла ў студзені бягучага года аб сыходзе ў адстаўку.

Новы галоўны рэдактар Vogue з 2011 года быў фэшн- і крэатыўным дырэктарам у выданні W Magazine, да гэтага працаваў у амерыканскай і італьянскай версіях Vogue.

Як заявіў кіраўнік выдавецтва Condе Nast Джонатан Ньюхаўс, Энінфул — гэта ўплывовая фігура ў моднай супольнасці, ён падрыхтаваны да таго, каб адказваць за выпуск брытанскага Vogue.

Стужка навiн
0