Мінсувязі пакуль не плануе зарабляць на Skype і Viber

© Sputnik / Виктор Толочко"Скайп" на тэлефоне
Скайп на тэлефоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь у пытанні манетызацыі мэсэнджэраў будзе рухацца сумесна з іншымі краінамі.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі яшчэ не прыняла рашэнне аб манетызацыі працы ў рэспубліцы прыкладанняў-мэсэнджэраў, паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік ведамства Сяргей Папкоў.

У 2015 годзе ведамства заяўляла аб тым, што папулярныя ў беларусаў мэсэнджэры — у прыватнасці Viber і Skype — павінны "дзяліцца" даходамі з дзяржавай, аднак за два гады так званы "падатак на мэсэнджэры" так і не быў уведзены.

"Размовы аб манетызацыі Viber, Skype і іншых мэсэнджэраў ідуць ва ўсім свеце. Пакуль адзіных падыходаў няма нідзе. Мы будзем рухацца сумесна з рашэннямі іншых краін. Асобна ўзятая краіна гэтую праблему не вырашыць", — сказаў Папкоў у прэс-цэнтры БелТА.

Кіраўнік Мінсувязі падкрэсліў, што ведамства не будзе "стаяць з кувалдай над галавой і нешта адсякаць".

Прапанова ведамства заключалася ў тым, што плаціць за паслугі прыкладанняў-мэсэнджэраў будуць толькі тыя, хто пры гэтым выкарыстоўвае трафік мабільнага інтэрнэту, то бок падатак мусяць пералічваць у бюджэт непасрэдна сотавыя аператары.

Стужка навiн
0