Савет Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь упершыню прыме такі вялікі рэлігійны форум, на якім збярэцца каля 50 каталіцкіх біскупаў з усёй Еўропы, а таксама з іншых кантынентаў.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Савет Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы ўпершыню адкрыецца ў Беларусі 28 верасня, паведаміў журналістам мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

"Вялікая падзея для Беларусі — чарговае пленарнае паседжанне Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы, якое пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка", — распавёў архібіскуп.

З яго слоў, Беларусь упершыню прыме такі вялікі форум, на якім збяруцца каля 50 біскупаў з усёй Еўропы, а таксама госці з іншых кантынентаў. Галоўнай тэмай гэтага паседжання будзе моладзь, таму што наступны Сінод біскупаў будзе прысвечаны гэтаму пытанню.

"Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца 28 верасня ў Ратушы. Кіраўнік Рады Канферэнцый біскупаў Еўропы італьянскі кардынал Анджэла Баньяска правядзе прэс-канферэнцыю", — сказаў Кандрусевіч.

Ён таксама адзначыў, што для Беларусі магчымасць прыняць гэты Савет — вялікі гонар.

Стужка навiн
0