МІНСК, 11 кра — Sputnik. Чырвонакніжная вавёрка-палятуха была ўпершыню за апошнія 20 гадоў выяўленая ў беларускім лесе, паведаміла брэсцкае аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
"Падчас экспедыцыі Брэсцкага абласнога аддзялення ГА "АПБ" у Гарадоцкім раёне, праз больш чым 20 гадоў пасля апошняга назірання, быў знойдзены цікавы звярок — палятуха", — паведамілі ў аддзяленні.
Паводле інфармацыі АПБ, на працягу дня было выяўлена не менш за восем тэрыторый, дзе пражывае гэты від.
Вавёрка-палятуха ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі ў 1993 годзе. У рэспубліцы дадзены від лічыцца вельмі рэдкім, да гэтага часу было выяўлена толькі адно месца, дзе жывуць гэтыя жывёлы — Суражскі лясгас у Віцебскай вобласці.