Загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч распавёў, што ўдзельнікі Клуба аматараў астраноміі, а гэта ў большасці сваёй школьнікі, сёння актыўна займаюцца пошукам астэроідаў. І яны ўжо адкрылі 6 такіх аб'ектаў.
"Каля шасці астэроідаў адкрылі. Зараз хлопцы займаюцца іх апісаннем", — сказаў суразмоўца.
Свае дасягненні школьнікі прадставяць у маі на конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "Таленты XXI стагоддзя". Таксама яны выступяць з дакладам на свяце, што планетарый упершыню правядзе ў гонар Дня астэроіда ў канцы чэрвеня.
Мікуліч запрасіў на святкаванне Міжнароднага дня астраноміі 29 красавіка. У абсерваторыі пройдуць назіранні. А на тратуары каля планетарыя аматары астраноміі выставяць свае аматарскія тэлескопы, у якія можна будзе паназіраць за зоркамі ўсім жадаючым.