МІНСК, 12 кра — Sputnik. Атмасферныя франты, якія ідуць з боку Заходняй Еўропы, прынясуць у бліжэйшыя суткі на Беларусь воблачнае з праясненнямі надвор'е і дажджы, паведамілі Sputnik у сераду ў Гідрамеце.
У чацвер 13 красавіка днём паветра прагрэецца максімум да +7..+13°С, атмасферны ціск ноччу будзе падаць, удзень — расці. Чакаецца дажджлівае і ветранае надвор'е.
У пятніцу 14 красавіка адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў і няўстойлівых прахалодных паветраных мас, якія паступаюць з Балтыкі: ноччу па ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу з мокрым снегам. Тэмпература паветра складзе ноччу ад —2 да +5°С, днём +4..+11°С.
У суботу 15 красавіка па большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу з мокрым снегам. Уначы слупок тэрмометра ў асобных раёнах можа апускацца да —4..+3°С, дзённую тэмпературу прагназуюць на ўзроўні +3..+10°С, па паўднёвым захадзе — да +12°С.