МІНСК, 12 кра — Sputnik. Выбітны паэт Яўген Еўтушэнка, які памёр 1 красавіка, пахаваны, паводле ягонай волі, на могілках у пасёлку пісьменнікаў Перадзелкіна побач з месцам, дзе пахаваны пісьменнік Барыс Пастэрнак.
Еўтушэнка памёр 1 красавіка ў 84-гадовым узросце ў амерыканскім горадзе Талса ў штаце Аклахома, дзе жыў з 1991 года разам са сваёй сям'ёй. У ЗША з паэтам развіталіся 6 красавіка ў арт-цэнтры ўніверсітэта Талсы, дзе Еўтушэнка працаваў на працягу 25 гадоў.
На грамадзянскую паніхіду ў Цэнтральным доме літаратараў у аўторак у Маскве прыйшлі сотні людзей, у тым ліку кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў.
На могілках у Перадзелкіна ўжо прысутнічалі толькі родныя і блізкія паэта, доступ для старонніх быў зачынены.
У дзень развітання з паэтам у сацсетках была запушчана акцыя #читаемЕвтушенко. У ёй прынялі ўдзел многія вядомыя расійскія дзеячы культуры. Беларусы таксама далучыліся да акцыі.
Яўген Еўтушэнка нарадзіўся ў 1932 годзе ў Іркуцкай вобласці. На яго рахунку мноства зборнікаў вершаў і 19 паэм. Ён таксама атрымаў вядомасць як празаік, рэжысёр, сцэнарыст, публіцыст і акцёр. У 1991 годзе паэт заключыў выкладчыцкі кантракт з універсітэтам у штаце Аклахома і з тых часоў жыў з сям'ёй у ЗША.