https://bel.sputnik.by/20170412/festival-viva-braslav-2017-24-gadziny-muzyki-i-sportu-1028288042.html
Фестываль Viva Braslav-2017 – 24 гадзіны музыкі і спорту
Фестываль Viva Braslav-2017 – 24 гадзіны музыкі і спорту
Sputnik Беларусь
22 ліпеня адбудзецца фестываль Viva Braslav, які ў мінулым годзе ўвайшоў у лік галоўных летніх опэн-эйраў Беларусі. 12.04.2017, Sputnik Беларусь
2017-04-12T11:38+0300
2017-04-12T11:38+0300
2017-04-12T15:51+0300
афiша
беларусь
viva braslav
фестываль
летнія фестывалі беларусі-2017
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102828/77/1028287740_0:5:1200:683_1920x0_80_0_0_86c51b29526dad0559ff11b2be4be6ce.jpg
МІНСК, 12 кра — Sputnik. Фестываль Viva Braslav збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам, а таксама адзіны буйны фестываль у Беларусі, які будзе цягнуцца да пятай раніцы.Музычная праграма мерапрыемства спалучае якасную папулярную музыку і вядомых прадстаўнікоў EDM. У мінулыя гады на фестывалі выступалі "Бумбокс", МОТ, "Ногу свело", "Без билета", а таксама Julian Calor, Mark Sixma, Sick Individuals, Matisse & Sadko і іншыя артысты. В 2016 годзе фестываль сабраў больш за 13 тысяч гледачоў."Кожны год мы падвышаем ўзровень артыстаў, якія прыядзжаюць на фестываль. Сёлета мы таксама робім дадатковы акцэнт на напаўненне і аздабленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на зямлі, на вадзе і нават у паветры", — адзначаюць арганізатары фестывалю.Арганізатары таксама адзначылі, што першыя імёны артыстаў Viva Braslav 2017 будуць абвешчаны праз некалькі тыдняў.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102828/77/1028287740_51:0:1148:689_1920x0_80_0_0_78ee7d37cbb3b01dcb1fabe968c57318.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
афiша , беларусь, viva braslav, фестываль, летнія фестывалі беларусі-2017
афiша , беларусь, viva braslav, фестываль, летнія фестывалі беларусі-2017
Фестываль Viva Braslav-2017 – 24 гадзіны музыкі і спорту
11:38 12.04.2017 (абноўлена: 15:51 12.04.2017) 22 ліпеня адбудзецца фестываль Viva Braslav, які ў мінулым годзе ўвайшоў у лік галоўных летніх опэн-эйраў Беларусі.
МІНСК, 12 кра — Sputnik. Фестываль Viva Braslav збярэ аматараў якаснай музыкі і актыўнага адпачынку на беразе возера Дрывяты ўжо ў пяты раз. Гэта адзіны буйны фестываль у Беларусі з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым мястэчкам, а таксама адзіны буйны фестываль у Беларусі, які будзе цягнуцца да пятай раніцы.
Музычная праграма мерапрыемства спалучае якасную папулярную музыку і вядомых прадстаўнікоў EDM. У мінулыя гады на фестывалі выступалі "Бумбокс", МОТ, "Ногу свело", "Без билета", а таксама Julian Calor, Mark Sixma, Sick Individuals, Matisse & Sadko і іншыя артысты. В 2016 годзе фестываль сабраў больш за 13 тысяч гледачоў.
"Кожны год мы падвышаем ўзровень артыстаў, якія прыядзжаюць на фестываль. Сёлета мы таксама робім дадатковы акцэнт на напаўненне і аздабленне фестывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаваў і разнастайных зон: на зямлі, на вадзе і нават у паветры", — адзначаюць арганізатары фестывалю.
Арганізатары таксама адзначылі, што першыя імёны артыстаў Viva Braslav 2017 будуць абвешчаны праз некалькі тыдняў.