МІНСК, 12 кра — Sputnik. Першы беларускі сотавы аператар velcom c 12 красавіка павысіў тарыфы на большасць сваіх паслуг, паведаміла ў сераду прэс-служба вендара.
На 9% павялічыўся кошт званкоў, абаненцкай платы, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфаў, тарыфаў на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку, якія аказваюцца праз кантэнт-правайдэраў, роўмінг і іншыя).
Акрамя таго, аператар увёў абмежаванне для карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту тарыфнага плану "Smart Бясконцы". Пры спажыванні звыш 100 ГБ у месяц доступ у інтэрнэт будзе зніжацца да хуткасці 512 Кбіт/с.
Кошт абаненцкай платы і выходных выклікаў на стацыянарныя нумары, а таксама ў сеткі іншых мабільных аператараў Беларусі не зменіцца толькі для абанентаў тарыфных планаў "Сацыяльны" і "Пенсійны".
Таксама застануцца без зменаў кошт паслуг "Кароткі нумар", "Даступны баланс", "Каардынатар" і "Мой архіў".
Ранейшымі застануцца таксама і памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне па раней заключаных дагаворах.