У аўторак вечарам перад чвэрцьфінальным матчам Лігі Чэмпіёнаў каля аўтобуса футбольнага клуба "Borussia" з Дортмунда адбыўся выбух. Пацярпеў абаронца каманды Марк Бартра. Было прынята рашэнне перанесці матч на сераду.
Паліцыя Дортмунда ў ходзе расследавання абставін здарэння паведаміла, што, па папярэдніх дадзеных, пры выбуху былі скарыстаныя "сур'ёзныя выбуховыя рэчывы".
"Калі тэрарысты нападаюць на спартсменаў, гэта самы апошні крок. Спорт заўсёды павінен быць па-за палітыкай. Думкамі мы разам з нашай любімай камандай, таксама жадаем здароўя гульцу Марку Бартра", — распавёў Ян Шчарбакоў, удзельнік фан-клуба футбольнай каманды "Borussia" ў Беларусі.