Гідрамет: на Вялікдзень будзе пахмурна, магчымы снег

© Flickr / shannonpatrick17Хмары на небе, архіўнае фота
Хмары на небе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, 16 красавіка слупкі тэрмометраў паднімуцца не вышэй за +9°С.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Халоднае надвор'е захаваецца на Беларусі да канца бягучага тыдня, на Вялікдзень, які сёлета адзначаецца 16 красавіка, магчымы мокры снег, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Паводле інфармацыі Гідрамета, надвор'е ў бліжэйшыя дні на Беларусі будуць вызначаць цыклоны, якія прынясуць ападкі і паніжэнне тэмпературы.

Кот на батарэе - Sputnik Беларусь
Ацяпленне пачалі зноў уключаць у Гродна з-за халадоў

"На выхадных надвор'е па рэспубліцы будуць фарміраваць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з Балтыйскага мора", — паведамілі сіноптыкі.

Паводле дадзеных спецыялістаў, у суботу 15 красавіка ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу — з мокрым снегам, тэмпература ноччу складзе ад —3 да +4°С, днём +4..+11°С, па Брэсцкай вобласці да +13°С.

На Вялікдзень зноў прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег, у асобных раёнах вецер узмоцніцца да парывістага. Днём тэрмометры пакажуць ад +2 да +9°С.

Стужка навiн
0